БЕЛ Ł РУС

Буйныя еўрапейскія авіякампаніі прыпынілі палёты ў Кітай

29.01.2020 / 22:43

Nashaniva.com

Буйныя еўрапейскія авіякампаніі прыпынілі палёты ў Кітай з-за ўспышкі каранавіруса, які забіў ужо 132 чалавекі, паведамляе DW.

Lufthansa і кампаніі-дочкі Swiss і Austrian Airlines адмянілі ўсе рэйсы ў і з мацерыковага Кітая да 9 лютага.

Раней авіякампанія British Airways абвясціла пра адмену ўсіх рэйсаў у і з Кітая, у той час як American Airlines заявіла, што не будзе выконваць рэйсы ў Шанхай і Пекін з 9 лютага па 27 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула