БЕЛ Ł РУС

Масква і Мінск узгаднілі прынцыповы падыход да вырашэння сітуацыі з «бруднай нафтай»

31.01.2020 / 16:02

Nashaniva.com

Расія і Беларусь у пастаянным рэжыме вядуць кансультацыі як з нагоды прамых паставак расійскай нафты ў рэспубліку, так і пра кампенсацыю ў сувязі з надзвычайным здарэннем на нафтаправодзе «Дружба». Бакамі ўзгоднены прынцыповы падыход да вырашэння сітуацыі па «забруджанай нафце». Пра гэта паведамілі ТАСС у апараце віцэ-прэм'ера Юрыя Барысава.

«Кансультацыі паміж бакамі ідуць ў пастаянным рэжыме, у тым ліку як па пытанні прамых паставак расійскай нафты ад ВІНК на беларускія НПЗ, так і па кампенсацыі за забруджванне на нафтаправодзе «Дружба», — сказалі ў апараце віцэ-прэм'ера.

«На гэты момант узгоднены прынцыповы падыход да вырашэння сітуацыі на «Дружбе», ідзе прапрацоўка дэталяў. Мы не сумняваемся, што бягучыя перамовы не акажуць уплыву на нафту, якая пастаўляецца транзітам праз тэрыторыю рэспублікі», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула