БЕЛ Ł РУС

Дзмітрыеў: Я рады, што ў нацыянальна арыентаванай часткі грамадства будзе свой кандыдат, але мы выставім свайго

31.01.2020 / 21:13

Nashaniva.com

Лідар кампаніі «Гавары праўду» выказаў сваё стаўленне да ініцыятывы лідараў некалькіх апазіцыйных палітычных партый, якія збіраюцца сумесна вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

«Я рады, што ў нацыянальна арыентаванай часткі грамадства будзе свой кандыдат. У краіне ёсць частка грамадства, якой патрэбны нармальны нацыяналістычны кандыдат з яркай антырасійскай пазіцыяй. І вельмі добра, што гэтая частка грамадства будзе прадстаўлена на прэзідэнцкіх выбарах», — піша Дзмітрыеў.

Аднак ён адзначае, што ў «Гавары праўду» будзе свой кандыдат, які «будзе накіраваны ў першую чаргу на ўнутраныя змены ў краіне, сацыяльныя пытанні: як дзяцей вучаць, як людзей лечаць і дзе працаваць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула