БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах наведвальнік арэны збіў работніка спартыўнай школы, той у шпіталі з цяжкімі траўмамі

1.02.2020 / 13:01

Nashaniva.com

Следчыя высвятляюць абставіны прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў работніку ДЮСШ.

26 студзеня прыкладна ў 18.20 34-гадовы жыхар Івацэвічаў прыйшоў разам са сваім сынам у мясцовую ДЮСШ, каб пакатацца на каньках. У гэты час лёд быў пачышчаны і застываў, святло на лядовай пляцоўцы было выключана, і наведвальнікаў не было.

Убачыўшы бацьку і сына на непрацуючай лядовай пляцоўцы, 50-гадовы рабочы ДЮСШ дагнаў іх, каб паведаміць аб немагчымасці выхаду на лёд, пасля чаго паміж мужчынамі адбыўся канфлікт. Наведвальнік збіў рабочага, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула