БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер Круты: Пабудаваць IT-краіну трэба да 2025 года

5.02.2020 / 16:51

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Задачу пабудовы IT-краіны трэба рашыць да 2025 года, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрый Круты на пасяджэнні выніковай калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, піша БелТА.

«У сярэднетэрміновай перспектыве, на гарызонце 2025 года, мы павінны вырашыць маштабную задачу пабудовы IT-краіны, — адзначыў Дзмітрый Круты. — Павінны быць прадметныя, бачныя вынікі, якія мы можам паказаць не толькі нашаму грамадству, але і на міжнароднай арэне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула