БЕЛ Ł РУС

Як у Джэймса Бонда. Асадку-пісталет канфіскавалі ў жыхара Лунінца

6.02.2020 / 19:40

Nashaniva.com

Асадку-пісталет канфіскавалі ў жыхара Лунінца, паведамляе Следчы камітэт.

У студзені пры ператрусе па месцы жыхарства 48-гадовага жыхара Лунінца супрацоўнікі міліцыі выявілі асадку-пісталет і некалькі адзінак халастой зброі, якія былі прыстасаваныя да стральбы, а таксама боепрыпасы да іх. Выяўленыя прадметы канфіскавалі.

Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 295 КК. Расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула