БЕЛ Ł РУС

Галалёд і да 6 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі ў нядзелю

8.02.2020 / 11:41

Nashaniva.com

Такое надвор’е прагназуецца на 9 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота Надзеі Бужан

Ноччу будзе воблачна з праясненнямі, днём чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны, днём месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -6 да 0 градусаў, днём будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула