БЕЛ Ł РУС

Мяняць парогавыя значэнні балаў ЦТ не плануецца

14.02.2020 / 14:14

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміў падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго слоў, па гэтым пытанні праведзены шэраг круглых сталоў, абмеркаванняў. «Першы варыянт, вынесены на абмеркаванне і разгляд, — пакінуць парогавыя значэнні на ўзроўні мінулага года, другі — павялічыць іх, трэці — зусім ануляваць. Пры гэтым ануляванне парогавых значэнняў ні ў якім разе не варта расцэньваць як адкрыты ўваход у сістэму вышэйшай адукацыі. Яно прадугледжвае толькі тое, што выключна конкурсная сітуацыя будзе вызначаць тых, хто паступіць», — распавёў Сяргей Каспяровіч.

У выніку з улікам тых рызык і пазітыўных момантаў, якія прысутнічаюць падчас рэалізацыі кожнага з гэтых варыянтаў, папярэдняе вырашылі захаваць парогавыя значэнні на ўзроўні мінулага года. «Пытанне прыёму закранае вялікую колькасць грамадзян. Таму любое дзеянне павінна быць асэнсаваным і сур'ёзна ўзважаным.

Гэтая аргументацыя якраз і легла ў аснову таго, што на цяперашні момант мы схіляемся да таго, каб захаваць парогавае значэнне на ўзроўні мінулага года», — адзначыў начальнік галоўнага упраўлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула