БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў развіцці адкрытага дыялогу з Літвой

16.02.2020 / 09:22

Nashaniva.com

 Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы, піша БелТА.

«Беларусь зацікаўленая ў развіцці адкрытага дыялогу з вашай краінай на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць вялікі патэнцыял беларуска-літоўскага суседзтва ва ўсіх галінах на карысць нашых братэрскіх народаў», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гітанасу Наўседу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Літвы - міру і дабрабыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула