БЕЛ Ł РУС

У двух загадкавых танкерах з перавалкай у Літве аказалася расійская нафта. Без прэміі

20.02.2020 / 18:8

Nashaniva.com

Гэта БелТА пацвердзілі ў прэс-службе «Белнафтахіма»: «Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі».

У «Белнафтахіме» не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. «Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі», — дадалі ў канцэрне.

Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

Сёння прайшла навіна, што Беларусь чакае два танкеры нафты з перавалкай у Літве, але ў «Белнафтахіме» адмаўляліся назваць краіну-прадаўца нафты. Цяпер стала вядома, што нафта расійская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула