БЕЛ Ł РУС

Злучэнне 2-й і 3-й ліній метро плануюць правесці 21 і 22 сакавіка. Участак ад Фрунзенскай да «Каменнай Горкі» закрыюць

23.02.2020 / 9:29

Nashaniva.com

Урэзку стрэлкі паміж Аўтазаводскай і Зялёналужскай лініямі метрапалітэна намечана правесці ў трэцяй дэкадзе сакавіка, паведамілі «Мінск-навінам» ва УП «Мінскметрабуд».

Як адзначыў генеральны дырэктар УП «Мінскметрабуд» Леанід Стухальскі, меркавана 21 і 22 сакавіка (субота — нядзеля) часова будзе закрыты ўчастак падземкі ад станцыі «Фрунзенская» да станцыі «Каменная Горка». У гэты перыяд метрабудаўнікі плануюць правесці ўрэзку стрэлкі, злучэнне рэйкавых шляхоў паміж дзеючай Аўтазаводскай і новай Зялёналужскай лініямі.

— Ветка з'ездаў будзе рабіцца на перагоне ад станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» і выйдзе паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Маладзёжная, — адзначыў Стухальскі. — Тэхнічна гэта вельмі складаная задача. На перыяд правядзення гэтых работ прадпрыемствам «Мінсктранс» будзе арганізаваны кампенсацыйны наземны транспарт з прыпынкамі ля кожнай станцыі метрапалітэна».

Станцыя «Каменная Горка» з'яўляецца адной з самых загружаных у сталічнай падземцы. У мінулым годзе яе паслугамі скарысталіся звыш 22,4 млн пасажыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула