БЕЛ Ł РУС

Расійскі таксіст у Маскве забраў у беларускі пашпарт і грошы і збіў яе

23.02.2020 / 13:46

Nashaniva.com

У Маскве таксіст забраў ва ўраджэнкі Беларусі пашпарт, тэлефон, перавёў сабе грошы праз мабільнае прыкладанне, а затым збіў пацярпелую. Пра гэта паведамляе lenta.ru.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне Замаскварэчча. Вядома, што таксіст таксама забраў у беларускі іншыя дакументы. Жанчына звярнулася ў паліцыю, аднак не змагла паведаміць ўсе дэталі таго, што адбылося, з-за моцнага ап'янення.

Стан пацярпелай вызначаюць дактары, па факце нападу праводзіцца праверка. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула