БЕЛ Ł РУС

У двары Мінскай інфекцыйнай бальніцы з'явіліся вялікія палаткі. Для чаго?

29.02.2020 / 09:40

Nashaniva.com

Уначы ў двары Мінскай інфекцыйнай бальніцы супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях разбілі дзве вялікія палаткі.

Фота: МНС.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. 

У Міністэрстве аховы здароўя пракаментавалі, што яны пастаўленыя «на магчымую перспектыву».

«Санітарна-эпідэмічныя нормы абавязваюць нас забяспечваць меры бяспекі асабовага складу. Для ажыццяўлення правільнай экіпіроўкі медыцынскага персаналу і пазменнай працы ў выпадку паступлення пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Пакуль такіх пацыентаў няма, але медыкі павінны быць гатовыя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула