БЕЛ Ł РУС

У красавіку да Зямлі наблізіцца чатырохкіламетровы астэроід

4.03.2020 / 16:0

Nashaniva.com

У Нацыянальным упраўленні па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) сочаць за велізарным астэроідам, які набліжаецца да Зямлі, паведамляецца на сайце NASA.

Навукоўцы з Цэнтра вывучэння калязямных аб'ектаў NASA ўмоўна назвалі аб'ект астэроідам 52768 (OR2 1998). Дыяметр яго, паводле папярэдніх ацэнак, — 4,1 км.

Найбліжэй астэроід падляціць да нас 29 красавіка.

Навукоўцы ацэньваюць яго як патэнцыйна небяспечны.

«Аб'екты радыусам больш за кіламетр могуць зрабіць шкоду ў глабальным маштабе. Яны могуць выклікаць землятрусы, цунамі і іншыя ўздзеянні, якія пашыраюцца далёка за межы вобласці непасрэднага трапляння», — гаворыцца ў паведамленні NASA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула