БЕЛ Ł РУС

На парадзе Перамогі ў Маскве ўпершыню пакажуць новыя цяжкія агнямёты

4.03.2020 / 16:48

Nashaniva.com

Чатыры найноўшыя цяжкія агнямёты ТОС-2 «Тосачка» сёлета ўпершыню возьмуць удзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, піша tass.ru.

Усяго ў парадзе будуць задзейнічаны 225 адзінак ўзбраення і вайсковай тэхнікі, з якіх больш за 20 найноўшых узораў баявой тэхнікі будуць прадэманстраваныя ўпершыню.

ТОС-2 (доследна-канструктарская праца «Тосачка») — спадчынніца цяжкай агнямётной сістэмы ТОС-1А «Сонцапёк» з палепшанымі тактыка-тэхнічнымі характарыстыкамі. У адрозненне ад папярэдніка яна выканана на платформе колавага шасі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула