За суткі ў свеце каранавірусам заразіліся 2223 чалавекі
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) зафіксавала за суткі 2223 новыя выпадкі заражэння каранавірусам у свеце, 120 з якіх прыпадаюць на Кітай. Такім чынам, за межамі Кітая інфекцыя выяўлена ў 2103 чалавек, піша tass.ru.
Як удакладняе Сусветная арганізацыя аховы здароўя, усяго ў свеце пацверджаныя 93 090 выпадкаў заражэння, з якіх 80 422 — у Кітаі, а 12 668 — за яго межамі. Агулам ад захворвання, выкліканага каранавірусам новага тыпу, паводле звестак арганізацыі, памерлі 2984 чалавекі ў Кітаі (38 за суткі) і 214 — па ўсім свеце (48 за суткі).
Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. СААЗ прызнала яе эпідэміяй са шматлікімі ачагамі і надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. За межамі Кітая больш за ўсё інфікаваных у Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі. Выпадкі заражэння былі выяўлены больш чым у 70 краінах, у тым ліку ў Беларусі. Найбольш хворых у КНР.