БЕЛ Ł РУС

Пуцін назваў прыезд у Маскву на 9 мая маральным абавязкам краін антыгітлераўскай кааліцыі

10.03.2020 / 09:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю праекту «20 пытанняў Уладзіміру Пуціну» сказаў, што прыезд у Маскву на 9 мая — гэта маральны абавязак лідараў краін былой антыгітлераўскай кааліцыі.

Па словах Пуціна, прыехаць у Маскву на Дзень Перамогі было б правільна як ўнутрыпалітычна, так і маральна.

«Калі не — гэта іх выбар. Але гэта, мне здаецца, для іх было б памылкай», — сказаў прэзідэнт.

Ён дадаў, што Расія чакае і будзе рада бачыць кіраўнікоў краін-саюзніц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула