БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Казахстана адмяніў ваенны парад, прысвечаны 75-годдзю Перамогі

12.03.2020 / 11:32

Nashaniva.com

tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў адмяніў, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса, ваенны парад у Нур-Султане, прысвечаны 75-годдзю Перамогі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні Наўрыза. Пра гэта ў чацвер на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Берык Уалі, піша ТАСС.

«У рамках мер па недапушчэнні распаўсюду каранавіруса прэзідэнт Касым-Жомарт Такаеў прыняў рашэнне адмяніць публічныя мерапрыемствы па святкаванню Наўрыз, а таксама ваенны парад у сталіцы Казахстана, прысвечаны 75-годдзю Перамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула