БЕЛ Ł РУС

Паўсотні чалавек прыйшло на праймерыз у Бярозе. Севярынец здабыў 71%

13.03.2020 / 20:12

ЗП

На гэтым тыдні ўдзельнікі праймерыз ад апазіцыі накіраваліся ў Брэсцкую вобласць. Першым горадам на іхнім шляху стала Бяроза. На сустрэчу прыйшло 55 чалавек, у галасаванні ўдзел узялі 49.

Галасы размеркаваліся наступным чынам:

Павел Севярынец — 35 галасоў, Юрась Губарэвіч — 8, Мікалай Казлоў — 4, Аляксей Янукевіч — 2, Вольга Кавалькова — 0.

Адметна, што Бярозаўскі раён (а менавіта горад Белаазёрск) з’яўляецца радзімай Юрася Губарэвіча.

Заўтра ўдзельнікі праймерыз сустрэнуцца з выбарцамі ў Брэсце і Драгічыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула