БЕЛ Ł РУС

Facebook закрые праграму MSQRD, створаную беларусамі

14.03.2020 / 20:20

Nashaniva.com

Facebook закрые праграму для сэлфі з дапоўненай рэальнасцю MSQRD, паведамляе Business Insider. MSQRD заснавалі тры беларускія распрацоўнікі, а Facebook купіла кампанію ў 2016 годзе.

З 13 красавіка 2020 года MSQRD знікне з App Store і Google Play і перастане працаваць на смартфонах і планшэтах. Тэхнічныя распрацоўкі будуць інтэграваныя ў праграмы Facebook.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула