Пражэктарпэрысхілтан: У крызіс Лукашэнка эканоміць на няньцы (Відэа)
вельмі вялікі аб'ём відэа
Гумарысты ў папулярнай праграме абмеркавалі візіт Аляксандра і Колі Лукашэнкі ў Арменію. На АНТ жарт выразалі.
У папулярнай праграме абмеркавалі візіт беларускага лідэра з сынам у Ерэван.
Вядучыя праграмы — Ургант, Цэкала і Светлакоў, а таксама госць праграмы рэжысёр Кеасаян каментавалі артыкул у «Московским комсомольцы», які выйшаў пад загалоўкам «Лукашэнка робіць піяр на сыне» і быў прысвечаны візіту ў Арменію.
Гумарысты зрабілі выснову, што Лукашэнка ў крызіс эканоміць на няньцы, і назвалі яго вусатым нянем.
З праграмы, паказанай у Беларусі на канале АНТ, жарт пра сына Лукашэнкі выразалі.