БЕЛ Ł РУС

На АНТ паказалі «таварыша падпалкоўніка», які граў ролю Лукашэнкі на рэпетыцыі ў Палацы Незалежнасці ВІДЭА

15.03.2020 / 15:03

Nashaniva.com

У праграме «Двое з палаца» тэлеканал АНТ паказаў чалавека, які грае ролю Лукашэнкі пры рэпетыцыі ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці.

Нагадаем, што 10 сакавіка кіраўнік дзяржавы ўручыў пашпарты юным беларусам. Незадоўга да гэтага там была праведзена рэпетыцыя са школьнікамі.

Замест Лукашэнкі на рэпетыцыі, гаварылася ў сюжэце, быў таварыш падпалкоўнік, у «астатнім амаль поўнае супадзенне з рэальнай цырымоніяй».

«Ад дасканаласці ў выкананні іх аддзяляе менш за паўгадзіны. Фінальныя штрыхі — і вось ужо гэта адбываецца насамрэч: 14-гадовыя школьнікі і гімназісты ў адной зале з прэзідэнтам. Гучыць гімн, і Аляксандр Лукашэнка звяртаецца менавіта да іх», - сказана ў сюжэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула