БЕЛ Ł РУС

Амбасада ЗША ў Мінску часова прыпыняе выдачу віз з-за каранавіруса

17.03.2020 / 10:15

Nashaniva.com

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

«Прымаючы пад увагу рашэнне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб абмежаванні культурных, навуковых, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў, накіраванае на прадухіленне распаўсюджвання новага каранавіруса COVID-19, амбасада ЗША ў Мінску прыпыняе аказанне паслуг па выдачы неіміграцыйных візаў з 17 сакавіка 2020 года. Паслугі, якія аказваюцца пасольствам грамадзянам ЗША, па-ранейшаму будуць даступныя.

Амбасада ЗША ў Мінску прыхільна палітыцы абароны здароўя і бяспекі грамадзян ЗША і супрацоўнікаў прадстаўніцтва. Як толькі пагроза COVID-19 сціхне, амбасада ЗША адновіць паслугі па выдачы неіміграцыйных візаў у поўным аб'ёме», — паведамляецца на старонцы дыпмісіі ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула