БЕЛ Ł РУС

«Юнацтва» павяло ў серыі

23.03.2009 / 22:18

Nashaniva.com

У Мінску адбыўся першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі.

У Мінску адбыўся першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі. «Юнацтва» прымала «Гомель».

Пасля двух перыядаў гаспадары ўпэўнена выйгравалі, дзякуючы двум дакладным кідкам Слыша. Аднак у трэцім перыядзе намаганнямі Масленнікава і Есаулава, «рысі» змаглі перавесці паядынак у овертайм.

У дадатковым перыядзе фартуна ўсміхнулася мінчанам. Пераможную шайбу закінуў Сянькевіч — 3:2. Наступны матч пройдзе заўтра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула