У Польшчы памерла 27-гадовая жанчына з каранавірусам. Пару дзён таму яна нарадзіла
Agencja Gazeta
У Польшчы зафіксавана шостая смерць чалавека, заражанага каранавірусам. Ахвярай стала 27-гадовая жанчына, паведамляе Onet.pl. Трагічнае здарэнне адбылося ў Ланцуце (Падкарпацкае ваяводства).
Паводле RMF24, у жанчыны не было ніякіх іншых сур'ёзных захворванняў. «Некалькі дзён таму яна нарадзіла ў шпіталі. Магчыма, гэта паўплывала на драматычнае цячэнне хваробы». Жанчына магла заразіцца ад сваёй маці, якая вярнулася з Італіі.
Колькасць заражаных каранавірусам у Польшчы дасягнула 380.