БЕЛ Ł РУС

Агнешка Рамашэўская вернута на пасаду дырэктара тэлеканалу «Белсат»

24.03.2009 / 17:5

Nashaniva.com

Нагадаем, што 17 сакавіка яна была знята з пасады, а на яе месца прызначылі Беату Паклепу.

Агнешка Рамашэўская. Фота Юліі Дарашкевіч

Пра гэта паведаміў БелаПАНу прэс-сакратар каналу Сяргей Пеляса.

Нагадаем, што 17 сакавіка яна была знята з пасады, а на яе месца прызначана была Беата Паклепа.

Паведамлялася, што А. Рамашэўская пазбаўлена пасады за «ігнараванне рашэнняў назіральнае рады» і за тое, што «публічна крытыкавала рашэнні рады, у тым ліку і на сустрэчах камісій Сойму, і выказвалася на старонках прэсы без адпаведнага ўзгаднення, якое патрабуе закон ад 2006 года».

Рашэнне аб звальненні А.Рамашэўскай прыняў Пётр Форфал — выканаўца абавязкаў прэзідэнта польскага тэлеканалу TVP, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца «Белсат». А.Рамашэўская была тады звольнена і з ТVP.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула