БЕЛ Ł РУС

Расійскае і ўкраінскае ТБ будуць паказваць футбольны чэмпіянат Беларусі — адзіны няспынены ў Еўропе

20.03.2020 / 22:20

Nashaniva.com

Расійскі спартыўны канал «Матч ТВ» набыў правы на паказ матчаў чэмпіянату Беларусі па футболе. У сетцы вяшчання канала «Футбол 1» ужо ёсць спіс матчаў.

Раней паведамлялася пра тое, што ўкраінскі канал «Спорт 1» таксама купіў правы на паказ матчаў вышэйшай лігі ЧБ.

Чэмпіянат Беларусі — адзіны ў Еўропе футбольны турнір, які не быў перанесены праз каранавірус.

Фота Надзеі Бужан

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула