БЕЛ Ł РУС

Выйшаў новы ўказ Лукашэнкі «Аб ваеннай форме адзення» — па-беларуску

21.03.2020 / 10:57

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 100 «Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых».

Фота Сяргея Гудзіліна

Дакумент зацвярджае пералік прадметаў ваеннай формы адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі і апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях.

Указам адменены ўстарэлыя (нязручныя для нашэння) і ўведзены новыя прадметы ваеннай формы, зменены мадэлі існуючых прадметаў адзення для пашырэння іх функцыянальнасці, забеспячэння зручнасці пры нашэнні з улікам спецыфікі задач, што выконваюцца ваеннаслужачымі.

Таксама ў дакуменце вызначаны парадак зацвярджэння апісання і правіл нашэння ваеннай формы, норм забеспячэння такімі прадметамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула