У інтэрнэце збіраюць сродкі на кнігу пра Міхала Анемпадыстава
Ідзе краўдфандынг на кнігу «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Тэксты кнігі створаныя праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую «мапу» выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта.
У выданні:
- цікавыя і новыя факты пра Міхала Анемпадыстава;
- яго вершы і песні для «Новага неба» і «Народнага альбома»;
- сцэнарый «Народнага альбома» для польскай тэлевізіі з канферансам Міхала (друкуецца ўпершыню!);
- успаміны больш за 60 аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х (Уладзімер Арлоў, Вольга Бабкова, Лявон Вольскі, Адам Глобус і інш.);
- унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых;
- «Магічная мапа» Міхала Анемпадыстава.
Збор сродкаў сканчаецца 31 сакавіка. Паспяшайцеся перадзамовіць кнігу па выгаднай цане!
Міхал Анемпадыстаў — дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Стваральнік культавага «Народнага альбома», адзін з асноўных аўтараў беларускай рок-паэзіі 90-х. Як дызайнер стварыў канцэпцыю «Колеры Беларусі», а таксама безліч плакатаў, паштоўвак, лагатыпаў, вокладак… Заўчасна памёр у 2018 годзе.