БЕЛ Ł РУС

У Маскве зачыняюць кінатэатры, начныя клубы і стаматалагічныя кабінеты

25.03.2020 / 15:12

Nashaniva.com

З-за ўскладнення сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў Маскве закрыюць гарадскія бібліятэкі і ўстановы вольнага часу, паведамляецца на сайце мэра Масквы Сяргея Сабяніна.

Паводле яго слоў, таксама ў сталіцы павінны быць зачыненыя ўсе кінатэатры і кіназалы, забаўляльныя цэнтры і гульнявыя пакоі для дзяцей. Акрамя таго, прыпыняць дзейнасць начныя клубы і дыскатэкі.

Абмежаванні таксама закранулі стаматалагічныя кабінеты: яны будуць аказваць толькі экстранную дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула