БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні беларусам давядзецца працаваць ажно шэсць дзён

26.03.2020 / 14:02

Nashaniva.com

Нагадаем, што працоўны дзень з 27 красавіка (панядзелак) перанесены на 4 красавіка (субота). 

Таму беларусам давядзецца на наступным тыдні працаваць шэсць дзён: з 30 сакавіка па 4 красавіка.

Затое ў канцы красавіка беларусаў чакаюць адразу чатыры выходныя: з 25 па 28 красавіка. 28 красавіка, нагадаем, Радаўніца.

Потым — два працоўныя дні (29 і 30 красавіка, серада і чацвер). Затым зноў тры выходныя: 1-3 мая.

А вось у Расіі наступны тыдзень з-за каранавіруса будзе непрацоўным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула