БЕЛ Ł РУС

У расійскага спевака Льва Лешчанкі каранавірус. Яго стан цяжкі

26.03.2020 / 15:03

Nashaniva.com

Фота Наталлі Мушчынкінай

У Льва Лешчанкі пацвердзіўся каранавірус, яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал 112 у чацвер, 26 сакавіка.

Адзначаецца, што вірус выклікаў у выканаўцы двухбаковую пнеўманію.

Напярэдадні стала вядома, што народнага артыста РСФСР перавялі ў рэанімацыю бальніцы для заражаных каранавірусам у Камунарцы. Паведамлялася, што Лешчанка пачаў задыхацца, у яго знізіўся працэнт кіслароду ў крыві, піша lenta.ru.

Гумарыст Уладзімір Вінакур распавядаў журналістам, што артыста шпіталізавалі з-за двухбаковага запалення лёгкіх. Лешчанка і яго жонка Ірына трапілі ў лякарню з падазрэннем на каранавірус 24 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула