БЕЛ Ł РУС

Жырыноўскі: Лукашэнка здзекуецца з планеты

29.03.2020 / 17:05

Nashaniva.com

Скандальны расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за тое, што ў краіне праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, нягледзячы на ​​каранавірус.

«Лукашэнка здзекуецца з усёй планеты. Усюды прыняты строгія меры, адменены спартыўныя мерапрыемствы, усюды імкнуцца, каб людзі засталіся дома, а Беларусь гуляе на вуліцах, усе на стадыёнах, і ён сам гуляе ў хакей.

І ўжо некалькі дзясяткаў чалавек там заражаныя, а потым будзе некалькі сотняў, потым тысяч…

Так нельга, Аляксандр Рыгоравіч. Атрымліваецца, што ўся планета дурні, а вы адзін разумны. Уціхамірцеся, нарэшце», — напісаў Жырыноўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула