БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўя Расіі распавялі, для каго, апроч пажылых, найбольш небяспечны каранавірус. І ці дапамагае курэнне і алкаголь

30.03.2020 / 08:34

Nashaniva.com

Акрамя пажылых людзей, да каранавіруса найбольш схільныя людзі з цукровым дыябетам, атлусценнем, захворваннямі лёгкіх і бронхаў, а таксама сардэчна-сасудзістай сістэмы, распавёў РІА Навіны міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка.

«Але пры гэтым ёсць сёння і пацыенты ў цяжкім стане, якія не дасягнулі нават сарака», — дадаў ён.

Па словах кіраўніка ведамства, ужыванне алкаголю хворымі ў разы абцяжарвала аказанне ім дапамогі, «некаторых проста не ўдавалася выцягнуць».

«Гэта значыць алкаголь у гэтай сітуацыі адназначна не рэкамендуецца. Давайце дамовімся: цяпер ён шкодны ў любых колькасцях. Тое ж самае з курэннем. Дзесьці прайшла чутка, што яно нібыта забівае каранавірус. Гэта абсурд», — падкрэсліў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула