БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: У Беларусі 152 выпадкі каранавіруса

30.03.2020 / 15:1

Nashaniva.com

У пятніцу Мінздароўя называў лічбу 94 чалавекі.

У Беларусі на сёння правялі больш за 30 тысяч тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, і ў выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такім чынам, за мінулыя суткі шпіталізавалі 110 чалавек, выпісалі 144 чалавекі, у тым ліку тых, якія мелі кантакты з носьбітамі інфекцыі.

На цяперашні момант выпісаныя альбо чакаюць выпіскі ў найбліжэйшы час 47 чалавек, у якіх тэст на COVID-19 раней быў станоўчым. Працягваецца медыцынскае назіранне і лячэнне 105 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула