БЕЛ Ł РУС

Анекдот. Каранавірус у Расіі, Украіне і Беларусі

1.04.2020 / 12:38

Nashaniva.com

Каранавірус у брацкіх славянскіх краінах.

Расія: усе грамадзяне абавязаныя ўсталяваць мабільнае прыкладанне, якое адсочвае іх перамяшчэнні, наведаныя інтэрнэт-старонкі, а таксама тэмпературу цела і частату пульса, як убачаць выяву Пуціна.

Украіна: каранавірус прыдумалі злачынная ўлада і алігархі, каб дарэшты абрабаваць народ. Усе на майдан!

Беларусь: каранавіруса няма, асабліва ў нас. Дарэчы, Еўропа, падкінь масак і рэспіратараў. А ты, Расія, дай грошай. Не, нафты не трэба, дзякуй. Што? Задарма? Давай так: даплачваеш па 20 даляраў за бараль — бяром!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула