БЕЛ Ł РУС

«Дзякуй вам, медыкі». У Гродне на фасадзе гандлёвага цэнтра падзякавалі дактарам, якія лечаць хворых на каранавірус

4.04.2020 / 10:34

Вечарам 3 красавіка ў Гродне на фасадзе гандлёвага цэнтра OldCity прайшла трансляцыя сцягоў і слоў падзякі медыкам усяго свету за барацьбу з каранавірусам, піша Hrodna.life.

На сценах гандлёвага цэнтра з’явіліся сцягі больш чым 15 краін. На 10 мовах былі напісаныя словы падзякі лекарам, медсёстрам, кіроўцам хуткай дапамогі — усім, хто змагаецца за кожнае жыццё па ўсім свеце ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула