БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіліст прыехаў на мінскую СТА — пад дном знайшлі гранату ФОТАФАКТ

4.04.2020 / 15:40

Nashaniva.com

Як стала вядома «Нашай Ніве», дзіўная гісторыя адбылася сёння у аўтацэнтры, які знаходіцца у вёсцы Цна Мінскага раёна. 

Мужчына прыехаў, каб праверыць машыну, механікі яе паднялі, але пад дном знайшлі… гранату! 

Фота публікуе ў сваім тэлеграм-канале Арцём Гарбацэвіч. 

Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Сяргея Кабаковіча, у гэты момант на месцы працуюць спецыялісты, казаць нешта заўчасна, але вядома, што граната аказалася баявой. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула