БЕЛ Ł РУС

На 8-й падстанцыі хуткай дапамогі ў Мінску знайшлі каранавірус у аднаго з супрацоўнікаў

4.04.2020 / 15:48

ЗП

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў муж адной з супрацоўніц. Восьмая падстанцыя хуткай дапамогі знаходзіцца на вуліцы Арлоўскай у Мінску.

Захворванне COVID-19 знайшлі ў аднаго з супрацоўнікаў установы. У сувязі з гэтым 4 красавіка ва ўсіх астаніх супрацоўнікаў браліся мазкі на каранавірус. Хто той чалавек, які заразіўся, невядома.

«Ніякай інфармацыі даць не можам», — сказаў старшы ўрач падстанцыі Дзмітрый Стралкоў.

Пакуль не вядзецца гаворкі пра тое, што супрацоўнікі восьмай падстанцыі хуткай дапамогі сыдуць на каранцін, яны працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула