БЕЛ Ł РУС

Расія і Саудаўская Аравія пакуль не дамовіліся па нафце

7.04.2020 / 14:38

Nashaniva.com

Яснасці па будучых параметрах зніжэння здабычы нафты ў Расіі і Саудаўскай Аравіі пакуль няма. Бакі не дамовіліся аб канкрэтнай схеме, так што, верагодна, усё вырашыцца непасрэдна на пасяджэнні АПЕК+ у чацвер, 9 красавіка, паведамляюць «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам перамоваў.

Суразмоўца агенцтва не змог спрагназаваць іх вынікі. Ён адзначыў, што перад 6 красавіка (першая дата сустрэчы) праект пагаднення быў гатовы, а некаторыя ўдзельнікі ўзгаднілі яго. «Усе сарвалася з-за пазіцыі Саудаўскай Аравіі, якая была не згодна з квотамі», — пацвердзіла крыніца, не ўказаўшы, у чым менавіта заключаецца супярэчнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула