БЕЛ Ł РУС

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 78 раёнах

14.04.2020 / 11:10

Nashaniva.com

Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 78 раёнах Беларусі, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па стане на 9.00 14 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

У Мінскай вобласці рэгіёне гэта Бярэзінскі, Крупскі, Дзяржынскі, Салігорскі, Стаўбцоўскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Любанскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Уздзенскі і Мінскі раёны.

У Магілёўскай вобласці забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Глускім, Горацкім, Кіраўскім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім і Магілёўскім раёнах.

У Віцебскай вобласці забаронаў няма.

Прычына ўвядзення часовых забарон — высокі клас пажарнай небяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула