БЕЛ Ł РУС

Сэрвіс для анлайн-дыягностыкі сімптомаў каранавіруса стварылі ў Беларусі

15.04.2020 / 21:54

Nashaniva.com

Рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій кампанія Grin IT запусціла анлайн-сэрвіс sensmd.com для вызначэння групы рызыкі карыстальніка і імавернасці яго заражэння COVID-19.

Sens MD — гэта бясплатны інструмент, які дазваляе рэгулярна ў дамашніх умовах праводзіць анлайн-дыягностыку сімптомаў каранавіруса, а таксама атрымліваць рэкамендацыі па далейшых дзеяннях.

Гэта першы лакалізаваны ў Беларусі і створаны разам з медыцынскімі спецыялістамі сэрвіс. У адрозненне ад існуючых у свеце трэкераў, праграма распрацавана для рэгулярнага выкарыстання з магчымасцю адсочваць развіццё сімптомаў ў часе.

Мэта праекта, па словах яго сузаснавальніка Мікіты Каешкі, — знізіць нагрузку на сістэму аховы здароўя з-за вялікай колькасці зваротаў пацыентаў і прапанаваць зручны інструмент, які дапаможа людзям па палічках раскласці сімптомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула