БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння падаражэў пасля двух тыдняў падзення

16.04.2020 / 13:16

Nashaniva.com

На таргах 16 красавіка даляр вырас на 0,0081 да 2,4587 беларускага рубля.

Амерыканская валюта падала з 2 красавіка (з 2,5973), а найдаражэй каштавала на таргах 23 сакавіка (2,6396) пасля падзення цэн на нафту і падзення расійскага рубля.

Еўра сёння апусціўся на 0,0090 да 2,6742.

Расійскі рубель апусціўся на 0,0287 да 3,2982 за 100 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула