БЕЛ Ł РУС

АМАП не ўдзельнічае ў трэніроўках парада: дапамагаюць медыкам

16.04.2020 / 14:40

АЯ

Згодна з распараджэннем міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева аб прафілактыцы ў час пандэміі, супрацоўнікам ведамства забараняецца ўдзел, у тым ліку, у спартова-масавых мерапрыемствах.

Чытайце: Сталі вядомыя меры, прынятыя для прафілактыкі каранавіруса ў сістэме МУС

Разам з гэтым, у Беларусі не адмяняюцца трэніроўкі парада да 9 Мая, у якім мае ўдзельнічаць і МУС. 

«Наша Ніва» адрасавала пытанне аб супярэчнасці афіцыйнаму прадстаўніку ведамства Вользе Чамаданавай. 

«АМАП цяпер не збіраюць на трэніроўкі. Цяпер мы дапамагаем медыкам, у тым ліку і АМАП: кантроль па самаізаляцыі», — адказала яна. 

Па словах Чамаданавай, пакуль невядома, ці будзе парадная каробка АМАПа ўдзельнічаць у самім парадзе на 9 Мая.

Парадныя каробкі фарміруюцца для ўрачыстага праходу падчас парада прадстаўнікоў асобных родаў войска. У Беларусі ў каробках звычайна ідуць каля сотні чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула