БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 17 красавіка — халаднавата і ветрана

17.04.2020 / 08:19

Nashaniva.com

17 красавіка ў Беларусі захаваецца халаднаватае і ветранае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні у многіх раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +7..+12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С.

У Мінску: кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Вецер моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +2..+4°С, днём +8..+10°С, увечары +5..+3°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула