БЕЛ Ł РУС

У Віцебску раптоўна памёр 58-гадовы праваабаронца Аляксандр Мікулін

17.04.2020 / 13:21

ЗП

Аляксандр Мікулін — у мінулым міліцыянер, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС. Ад 2000 года быў правабаронцам у «Прававой дапамозе насельніцтву», якую ўзначальвае Алег Воўчак. Быў актывістам «Гавары праўду» і БСДП.

Пра смерць Мікуліна «Нашай Ніве» паведаміў яго сябар Анатоль Гнеўка, таксама ліквідатар.

«Па словах яго дачкі Вікторыі, прычынай смерці быў інфаркт», — сказаў Анатоль Гнеўка.

У Мікуліна было хворае сэрца, яму рабілі шунтаванне. «Гады два-тры таму ляжаў у бальніцы з пнеўманіяй, я да яго яшчэ прыходзіў», — кажа Гнеўка.

Пахавалі Аляксандра Мікуліна на могілках у аграгарадку Альгова, побач з бацькам, які таксама быў міліцыянтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула