БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Нехта з бацькоў вырашыць сваё дзіця ў школу не пускаць. Што ж, я яго прымусіць не магу

17.04.2020 / 15:00

Nashaniva.com

У наступны панядзелак аднаўляецца навучанне ў школах: стартуе 4-я чвэрць. Канікулы два разы падаўжаліся на тыдзень. Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Лідскага раёна пракаментаваў неабходнасць вяртання за парты, але зазначыў

«Нехта з бацькоў вырашыць сваё дзіця не пускаць. Што ж, я яго прымусіць не магу. Гэта ж ваша дзіця, я ведаю, што такое дзіця. Вы глядзіце самі», — звярнуўся да бацькоў кіраўнік краіны. Ён расказаў, што яго малодшы сын вучыцца ў 9-м класе і актыўна рыхтуецца да экзаменаў. Нават у час дадатковых канікулаў ён працягваў адукацыйны працэс. «Ён тры дні адпачыў і зноў пайшоў у школу. І я так назіраю: калі сын прэзідэнта так імкнецца ў школу, напэўна, ён не адзін», — цытуе словы кіраўніка краіны БелТА.

Ён упэўнены, што доўгая адсутнасць заняткаў негатыўна ўплывае не толькі на асваенне дзецьмі вучэбнага матэрыялу, але і на паводзіны. «Калі ты прапусціў — не навярстаеш потым, гэта па-першае. Па-другое, псіхалагічна дрэнна для дзяцей. Яны прывыклі ўжо да вялікіх канікулаў, і ім уцягнуцца ў вучобу праблема. А тут яшчэ кароткая чацвёртая чвэрць, хутка чарговыя доўгія канікулы», — заўважыў ён

Што датычыцца арганізацыі працэсу дыстанцыйнага навучання ў ВНУ, то зрабіць гэта прасцей, чым у школах, таму што там моладзь больш мэтанакіраваная, адказная. Некаторая занепакоенасць адносна ВНУ і школ ёсць наконт выкладчыкаў старэйшага ўзросту.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва навучальных устаноў павінна прымаць індывідуальныя рашэнні на месцах.

{POLL#949}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула