Лігу чэмпіёнаў плануюць аднавіць 7 жніўня, матчы будуць праходзіць кожныя 3 дні
УЕФА абмяркуе на наступным тыдні план па аднаўленні розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, прыпыненага з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе Трыбуна.
Перанесеныя матчы ў адказ 1/8 фіналу прапануецца правесці 7-8 жніўня, а далейшыя гульні - кожныя тры дні з тым, каб фінал адбыўся 29 жніўня
Раньне паведамлялася, што новы розыгрыш Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы стартуе ў жніўні, а групавы турнір пасля 20 кастрычніка.