БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту растуць пасля нядаўняга абвалу

23.04.2020 / 08:06

Nashaniva.com

Цана ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года на лонданскай біржы ICE вырасла на 5,1%, у моманце дасягала адзнакі ў $21,4 за бараль, сведчаць звесткі гандлёвай пляцоўкі на 07:19.

Да 07:23 цана гатунку Brent ужо таргавалася на ўзроўні $22,1 за бараль, што на 8,5% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняй сесіі.

Па стане на 07:30 нафта маркі Brent працягнула рост і знаходзілася на адзнацы $22,26 за бараль (+ 9,3%), а маркі WTI — на $15,34 за бараль (+ 11,3%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула