БЕЛ Ł РУС

У Швецыі ад каранавіруса памерлі ўжо больш за 2 тысячы чалавек

24.04.2020 / 10:36

Nashaniva.com

У Швецыі за час эпідэміі каранавіруса памёр ужо 2021 чалавек.

За суткі ў краіне зафіксаваныя ўжо 84 смяротныя вынікі, а ўсяго за ўвесь час каранавірусам заразіліся 16 755 чалавек, з іх за апошнія суткі — 751 чалавек. 

Швецыя не ўводзіла строгіх абмежаванняў.

Разам з тым у Даніі ад каранавіруса памерлі 394 чалавекі (заразіліся 8073), у Нарвегіі — 194 (7401), Фінляндыі — 172 (заразіліся 4284).

Доля памерлых у Швецыі на 1 млн насельніцтва складае 200 чалавек, у Даніі — 68, Нарвегіі — 36, Фінляндыі — 31.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула